Ніва № 36 (2938), 2 верасня 2012 г.

Калісь летам...

Іаанна ЧАБАН

На жаль, зноў восень прыйшла, не абернешся — і мароз настане. Чаму поры года мяняюцца? Чаму лета так хутка адыходзіць? А як яно калісь выглядала? Здаецца, на працягу вякоў у маіх продкаў яно не заўсёды выклікала столькі салодкіх асацыяцый і ўспамінаў.

Каб даведацца, як праводзілі найцяплейшыя дні года пад Крынкамі, я падалася да пані Марыі Кулакоўскай — жывой хронікі гісторыі і роднай культуры.

Мой візіт быў як заўсёды неспадзяваным — от, знайшла хвілінку, села на ровар і паехала без аглядкі ўперад. Слава Богу, пані Марыя ў гэты раз прыняла мяне цёпла і сардэчна: якраз сядзела ў кухні за кубкам гарбаты, апранутая, нягледзячы на ўжо асенняе надвор’е, у элегантную квяцістую сукенку з кароткім рукавом. Яна згодна была забраць мяне ў чарговы раз у падарожжа ў часе і прасторы ў свае даўнія Крушыняны.

— Лета... Адзін жыд у нас гаварыў: „Эты вясковы бабы толькі гакам і гакам” (ён гаркавы быў, „р” не вымаўляў). Найдаўжэйшыя дні года перапоўненыя былі вельмі цяжкай працай, выціскаючай з чалавека апошнія сокі, усе сілы — фізічныя і псіхічныя. Вясковыя жанчыны сеялі і даглядалі агароды, сенавалі, часам і да жніва не паспявалі сена парабіць — яго ж трэба было растрасаць, сушыць... Машын вельмі не было, усё сваімі рукамі рабілі. Знакам жніва быў серп, якім жалі жыта, пшаніцу, авёс, а потым пад восень — лубін і грэчку. А тут і бульбу ўжо капаць трэба...

Хатаў ніхто спецыяльна не прыбіраў, на гэта часу не хапала. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF