Ніва № 36 (2938), 2 верасня 2012 г.
На хвалі святой камерцыі (4)Ева СЦЕПАНЮКУканцы „Аповесці пра пакутніка Меркурыя Смаленскага” шакіруюць сакавітыя, народныя сцэны. І адначасова, як усякія этнічныя аздобы, яны ацяпляюць свойскім духам персанаж, у нашым выпадку, таемны і з рымскага свету... Калі наш святы страціць у баі галаву, ён нечакана стане на ногі, возьме ў адну руку сваю адсечаную галаву і, быццам нічога не сталася, пойдзе дастойным крокам у Смаленск. За брамай сустрэне яго дзябёлая жанчына. Ад здзіўлення смалянчанка вытрашчыць вочы, прыадкрые рот, падапрэцца рукамі на клубах, ды, адчакаўшы момант, кінецца на цудака з ардынарнымі мацюкамі. Абазве яго ад скамарохаў і цыганоў, сплюне ў знак пагарды. Цела пакутніка, хоць без галавы, выдатна разумее мясцовую мову смалянчанкі. Меркурый, як і належыць асобе з княжага роду, дазволіць кабеце на агрэсіўнае шоў. Пасля яе выступлення ўпадзе нежывы і будзе ляжаць каля варот тры дні. Ніякі асілак, коні, ні механічная сіла не дадуць рады падняць яго з зямлі. Паводле легенды, сама Багародзіца прыбудзе ў гэтае месца, падыме абаронцу горада з зямлі і тайком перад светам занясе ў царкву. Чытача шакіруе як безгалоўе святога дапаўняецца тут з пляткарскім іміждам смалянчанкі. Няма сумненняў, што дзякуючы гэтаму бабішчу вестка пра цуд вокамгненна акружыць горад і цэлае княства, і як нож у сала патрапіць у сэрцы і густ народу. * * * Едучы на экскурсію на поўдзень кантынента, я шчасліва адключылася ад усякіх тэлефонаў і (...) |