Ніва № 36 (2938), 2 верасня 2012 г.

Спасаўскія запусты ў Бельску-Падляшскім і Дыдулях

Аляксей МАРОЗ

«Спасаўскія запусты» ў Бельску-Падляшскім гэта ўжо культурны брэнд. Ладзяць іх бяльшчане, якім важнае захаванне беларускай мовы, культуры і нашых традыцый. Згуртаваныя яны, між іншым, у павятовым аддзеле БГКТ і новаствораным аб’яднанні «Бельская кааліцыя». Суарганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Бельскі дом культуры. Раней «Бельская кааліцыя», як выбарчы камітэт, кожныя чатыры гады вылучала кандыдатаў у дэпутаты Рады Бельскага павета, Рады горада Бельск-Падляшскі і суседніх гмін, а таксама кандыдатаў на бурмістра і войтаў суседніх гмін і таму гэтая назва добравядомая жыхарам Бельскага павета. У час ХVІІІ выпуску «Спасаўскіх запустаў» 12 жніўня ў гарадскім амфітэатры выступілі беларускія калектывы Беласточчыны і калектыў «Ніва» з Рэспублікі Беларусь. Раней у рамках гэтых жа запустаў частка выступаючых у Бельску калектываў запрэзентавалася перад жыхарамі Дыдулёў Арлянскай гміны.

Спасаўскі пост, які называецца ў нас таксама Спасаўкай, гэта не толькі частка праваслаўнага веравызнання, але таксама нашая вельмі доўгая традыцыя. Гэты перыяд папярэджвалі спевы і гульні, якія перапляталіся з цяжкай працай у час жніва. Бывала, што Дажынкі супадалі з Запустамі і пасля спеваў на полі, найчасцей у святочны дзень, адбываліся спевы і гульні ў вёсках. Гэтую традыцыю стараюцца захаваць бяльшчане, арганізуючы запусты ў апошнюю нядзелю перад «Спасаўкай» і прэзентуючы жніўныя і іншыя абрады. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF