Ніва № 36 (2938), 2 верасня 2012 г.
Каб было ўсё яснаМіраслаў ГРЫКАПаводле Талмуда Бог стварыў перад вядомым нам светам іншыя светы, якія Яго не задаволілі. „Таму ствараў і знішчаў, ствараў і руйнаваў, аж стварыў ён свет, аб якім мог сказаць, што ўсе Яго рэчы былі добрыя”. Ды каб было ясна! На тэму нашага свету я мяркую крыху інакш. З Госпадам Богам аднак не выпадае за гэта публічна спрачацца. Іншая справа, што сёння гэта passe. Рышард Капусцінскі, вядомы рэпартажыст, зафіксаваў калісьці такую сумную рэфлексію: „Паскаль, Кіркегор, Салаўёў спрачаюцца з Богам. Хто яшчэ сёння спрачаецца з Богам?”. У час распаўсюджанага ва ўсёй Еўропе атэізму гэтае пытанне адказвае само за сябе, хаця неабавязкова дарэчна. А ўжо Тэртуліян, ранні апалагет хрысціянства, адказваў: „Веру, бо гэта недарэчнае”, што было мабыць развіццём заўвагі Арыстоцеля, што „калі хтосьці абвяшчае нават недарэчную праўду, а з’яўляецца сур’ёзным чалавекам, дык трэба яму паверыць”. Дык вось, калі недарэчным камусьці здасца мая думка, што Грабарка, якая на сёлетнім свяце гасцявала Кірыла, кіраўніка Расійскай Праваслаўнай Царквы, дакранулася да Неба, дзякуючы гарачай малітве дзесяткаў тысяч вернікаў, нічога з гэтым не магу зрабіць. Хто не верыць, хай не верыць. Вяртаючыся да нашага свету, дык калі Госпад Бог настойвае на тым, што ўсе яго рэчы вельмі добрыя, ну што ж я, кладу свае вушы па сабе. За адным выключэннем. Спрачаюся з Ім за Беларусь. Бо ці пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі яна з гэтага свету? Ці не заблыталася Яму (...) |