Ніва № 36 (2938), 2 верасня 2012 г.
Мультыопера чакае насМацей ХАЛАДОЎСКІПадляшская опера і філармонія — Еўрапейскі цэнтр мастацтва. Адна з рэпетыцый да мюзікла „Корчак”. Тадэвуш Платэк, музычны кіраўнік спектакля камандуе: „Яўрэйскія дзеці направа, каталіцкія дзеці — налева”. Малады харыст з Непублічнай пачатковай школы святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку: „А праваслаўныя дзеці — куды?”. Іншая з рэпетыцый. Рэжысёр „Корчака” Раберта Скальмоўскі дзень да каталіцкага свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі: „Заўтра рэпетыцыі не будзе”. Акцёр ад Кірылы і Мяфодзія: „Як гэта, яўрэйскіх дзяцей гэтае свята не датычыць”. Яшчэ адна рэпетыцыя. Памочніца рэжысёра: „Дзеці, ціха!”. Адзін з дзецюкоў-акцёраў, словамі галоўнага героя: „Няма дзяцей, ёсць людзі”. Рэпетыцыі да „Корчака” канчаюцца якраз на імпазантнай сцэне новага гмаху Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Адэскай. Пару дзесяткаў дзяцей прымаючых удзел у прадстаўленні трапілі сюды з кастынгу. На опернай сцэне дэбютуюць таксама дзеці, якія штодзень ганарацца сваёй беларускасцю і прыналежнасцю да праваслаўя. — Беларускія дзеці маюць у генах вельмі вялікі ўзровень музыкальнасці, — сцвярджае дырэкатр ПОіФ і рэжысёр „Корчака”, калі мы сустрэліся перад адной з рэпетыцый да мюзікла. Дзевяцёра дзетак, з якімі мы размаўлялі, вучацца ў Непублічнай школе святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку, а адна з дзяўчынак у Пачатковай школе ¹ 4. Ім ад васьмі да дванаццаці гадоў. З хваляваннем расказвалі: — Януш Корчак гэта быў (...) |