Ніва № 35 (2937), 26 жніўня 2012 г.

Фэст асірочанай беларушчыны

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Канчаецца летні сезон фэстаў і іншага роду канікульных пленэрных беларускіх мерапрыемстваў. У ўік-энд папярэджваючы Свята Войска Польскага шматлікім жыхарам Беласточчыны цяжка было рашыцца, ці паехаць на „Спасаўскія запусты” ў Бельск-Падляшскі, ці на фэсты ў Чаромху або ў Дубічы-Царкоўныя, а, можа, у Саколку. „Ніва” выбралася між іншым якраз у Саколку, у наваколлі якой штораз радзей можна пачуць беларускую — сваю мову — і, як здаецца — ужо там няма лакальных калектываў, захоўваючых беларускую мову і культуру.

Рэгіянальны фестываль, як яго назвалі, перад кінатэатрам „Сокул” тутэйшы Асяродак культуры сарганізаваў ужо ў чацвёрты раз. Былі конкурсы на варэнікі і настойкі, шмат забаў для маладых і іх бацькоў, у якіх мы прыкмецілі ахвотна гуляючага бурмістра Саколкі Станіслава Малахвея, апранутага па-спартыўнаму. Гавэнды аб варэніках і мясцовых кулінарных традыцыях агучваў Андрэй Федарук, аўтар кніжак пра падляшскую кухню. З назвы была гэта беларуска-польская імпрэза, хаця ў час канцэрта рашуча пераважалі беларускія калектывы: з Козлікаў, Нарвы, Беластока і Мінска. На завяршэнне імпрэзы выступіла зорка фэсту — калектыў „Прымакі”.

— Адкуль задума польска-беларускай імпрэзы? Мы ўсе тут мяшаемся. Ад вякоў мы адны з аднымі блізка. Гэта трэба паказваць і захоўваць. Гэтае мерапрыемства паказвае, як супер функцыянуе ад шмат гадоў супрацоўніцтва нашага асяродка з Беларускім грамадска-культурным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF