Ніва № 35 (2937), 26 жніўня 2012 г.
Прытча пра ветразіАляксандр ВЯРБІЦКІСёлета з за непрадбачаных прычын не давялося мне наладзіць маштабнейшага індывідуальнага паходу ў напрамку Грабаркі пад найбуйнейшае ў нас свята Спаса. Заехаў я толькі ў Сямятычы і толькі адтуль мог прысвяціць крупінку свайго часу трансцэндэнтнаму. Дарога з ронда, што побач сямятыцкага аўтобуснага вакзала прамяніста выходзіць у бок Грабаркі, аднаўляецца з прыцягненнем еўрасаюзных сродкаў. Усе працы на ёй маюць быць закончаны ў будучым годзе. Пакуль астаюцца да завяршэння тратуары і асфальтавае палатно толькі ў горадзе, за горадам жа асфальт шырокі і гладкі як стол, абочыны дарогі акуратна абкошаныя. Абганялі мяне нешматлікія ў тую пару аўтамабілі, бо ж да пачатку вячэрні з удзелам патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла аставалася шэсць гадзін. У самой вёсцы Грабарцы нагнаў я пажылую жанчыну, якая несла ў руках упрыгожаны сабранымі па дарозе кветкамі крыж і малітоўнік ды паводле таго малітоўніка спявала рэлігійныя песні. Калі я спытаў, ці ідзе яна з нейкай інтэнцыяй, адказала станоўча, бо ж бед у жыцці нямала. Грабарка ў спасаўскі час нагадвае гіпермаркет, з той розніцай, што ў цэнтры, заміж сеансаў мультыкіно, адбываецца рэлігійны абрад. А на абочынах усялякія ларкі з усялякай усячынай, некаторыя з іх адкрыты нават кругласутачна. А на яшчэ далейшых абочынах поўныя стаянкі бліскучых аўтамабіляў. Непаклоннікі маскоўскага патрыярха ўпікаюць яго за гадзіннік, варты многія тысячы швейцарскіх франкаў. Але (...) |