Ніва № 35 (2937), 26 жніўня 2012 г.
Плён нясем, плён!Іаанна ЧАБАНХлеб у нашым народзе заўсёды лічыўся святасцю. Да яго ставіліся вельмі сур’ёзна і адказна. Калі крышынка ўпала са стала, яе падымалі, перахрысціўшы і пацалаваўшы. Аднолькава ставіліся і да вельмі цяжкіх і адказных палявых работ, звязаных з уборкай ураджаю. Іх пачатак і канец заўсёды адзначаўся вельмі ўрачыста не толькі ў кожнай сям’і, але і ў цэлым грамадстве. Менавіта заканчэнню жніва — дажынкам — было прысвечана мерапрыемства, наладжанае 5 жніўня г. г. Беластоцкім музеем вёскі. Пачалося яно з канцэрта калектываў нашага ваяводства. У ліку выступаючых апынулася нямала артыстаў-папулярызатараў беларускай песні ў розных яе жанрах. Больш аўтэнтычны, фальклорны напрамак запрэзентавалі бельская „Жэмэрва”, трыо сясцёр з Макаўкі і крынская „Зараніца”. „Чарамшына” і беластоцкая „Грамада” сваімі ўдалымі аранжыроўкамі заахвочвалі публіку да танцаў. На загоне са збожжам, акружаным стройнымі сланечнікамі, непадалёк беларускай хаты са Старой Грыбоўшчыны паявіліся сапраўдныя жняцы. Удзельнікі калектываў „Маліннікі”, „Гілочка”, „Жэмэрва” і „Ранок” прадэманстравалі кавалак цяжкай, шматдзённай і аднастайнай працы, якая адымала ў хлебаробаў усе фізічныя і душэўныя сілы. Не абышлося і без жніўных песень — адзінага, сапраўднага сродка падтрымкі і аднаўлення фізічных і духовых сіл стомленых жняцоў. Спявалі яны ідучы ў поле, у час працы і вяртаючыся дахаты. У натоўпе фотарэпарцёраў і назіральнікаў гэтага ўжо вельмі адлеглага фрагмента (...) |