Ніва № 35 (2937), 26 жніўня 2012 г.

На хвалі святой камерцыі (3)

Ева СЦЕПАНЮК

Святы Меркурый сам адзін абароніць Смаленск, аднак каб усё было ясна, не ён тут галоўны начальнік. Думка пра вызваленне нараджаецца ў грудзях Смаленскай Іконы Адзігітрыі, якая чуе стогн і плач апаганенай манголамі зямлі. Першы цуд здзейсніцца нечакана, у засакрэчанасці ад вяльмож і баяраў горада Смаленска. Сам князь, саноўнікі і народныя масы не ўдзельнічаюць у здарэнні. Варта прыглядзецца настрою, у якім здзейсніцца ідэя. Праз вокны Успенскага сабора прабіваецца шэрань, за момант пачнецца доўгая, насычаная жахамі і сечай ноч. Усярэдзіне завіхаецца сціплы дзячок: ён ці то прыбірае памяшканне, ці проста даглядае царкву — аўтар не ўдакладняе яго занятку. Справа ў іншым — дзячок будзе медыумам і перакладчыкам між Іконай і Меркурыем. Спачатку, калі царкоўны служка пачуе жаночы голас, ён трывожна азіраецца назад. Той голас чуецца, аднак, у яго галаве, нейкая сіла напраўляе яго ступні ў бок цудадзейнага абраза. І тут нечаканасць — Божая Маці бярэ слова. Звяртаецца з гарачай просьбай. Просіць дзяка, каб той адшукаў у горадзе воіна Меркурыя. Узрушаны і шакіраваны служка падае на калені і патанае ў слязах. Божая Матка застаўляе яго супакоіцца, засяродзіцца. Яна, што збівае чытача з панталыку, называе дакладны адрас, двор і дом ваяра. Кажа як распазнаць яе рыцара. Будучы святы, што добра разумее чытач, не з’яўляецца вядомай асобай у горадзе. Каб адкінуць усякія здагадкі, Адзігітрыя кажа яшчэ, што яе абраннік пакліканы небам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF