Ніва № 35 (2937), 26 жніўня 2012 г.
Свята ў КаменіАляксей МАРОЗБеларускі фэст у рамках праекта «І там жывуць людзі», арганізаваны 5 жніўня ў Камені Чыжоўскай гміны, паказаў, што беларускія мерапрыемствы патрэбныя ў вёсках, дзе даўно не ладзіліся культурныя імпрэзы. Хаця ў Камені мала маладых людзей, а тым болей дзетак у школьным узросце, на беларускі фэст прыбылі маладыя выхадцы з гэтага сяла з дзяцьмі і людзі з суседніх вёсак. Старэйшыя вяскоўцы прыходзілі раней і займалі месца на лаўках побач будынка былой школы, які быў прыстасаваны на вясковую святліцу. Музычны рэпертуар фэсту падабраны быў пад густ публікі. Старэйшым асобам было цікава паглядзець свае калектывы з Чыжоўскай гміны: «Чыжавян», «Збучанак» і «Незабудак» з суседняга ад Каменя Курашава. Спявалі яны між іншым фалькорныя песні, якія найстарэйшыя жыхары Каменя памятаюць яшчэ з моладасці, з вясельных і хрысцінных застолляў. Апрацаваныя народныя песні выступіўшых на фэсце «Цаглінак» з Ляўкова таксама выклікалі ўспаміны. — Беларускі фэст гэта вялікае свята і адпачынак ад штодзённых праблем. Я не памятаю, каб калі-небудзь быў у нас музычны фэст. Хіба ніколі раней не было ў нас вялікага кульурнага мерапрыемства. Нашыя людзі весяліліся толькі ў час вяселляў і вясковых забаваў. Мы вельмі рады, што наш войт Юры Васілюк, Беларускі музей і Гмінны асяродак культуры наладзілі беларускі фэст у Камені. Нашыя людзі ўспрынялі гэтую ініцыятыву як пашану для вёскі, якая апошнім часам моцна пусцее. Многа выхадцаў прыехала на радзіму і (...) |