Ніва № 35 (2937), 26 жніўня 2012 г.

З Равы-Рускай у Дарагуск

Яўген ВАПА

З даўна мяне цягнула на Заходнюю Украіну. Дзякуючы сяброўскай падтрымцы, апынуўся я на ўкраінскім пагранпераходзе ў Раве-Рускай і, пабачыўшы даўжыню чэргаў, адчуў сябе як дома ў Кузніцы ці Баброўніках. „Як ніц пятнаццаць-дваццаць гадзін чакання”, — уласнік цёмна-шэрай украінскай легкавушкі не меў аніякіх ілюзій. І я таксама. Заставалася дзейнічаць па спрацаваным варыянце з беларускай мяжы. Па-першае, то з пашанай і павагай усміхайся да польскага памежніка, каб той важнасцю свайго мундзіра дапамог падсесціся да першай машыны перад шлагбаўмам. Памежнік, пабачыўшы валацугу з заплечнікам, у якім напэўна не было кантрабанднага мяса, заявіў добрую навіну пра ўкраінскі аўтобус, які яшчэ знаходзіцца ў польскай зоне ўплываў. Міласцівы Усявышні чарговы раз, відаць, дараваў мне грахі.

У аўтобусе апрача двух шафёраў была толькі адна пасажырка, якая са здзіўленнем адказвала на мае наіўныя пытанні, звязаныя з няведаннем рэалій украінскай мяжы. Украінская мытня, можна сказаць умоўна, поўнасцю „прыхватызаваная”. Дзяржаўнай з’яўляецца толькі вопратка галоўных герояў мытні. Калісьці беларускія кантрабандысты снілі, каб прыватызаваць для сябе хаця б паўметра польска-беларускай мяжы, праз якія можна было б перапраўляць скрынкі з гарэлкай. А тут што атрымалася? Не кантрабандысты, а мытнікі, не паўметра толькі кіламетры пераходаў трымаюць у прыватных руках. Таму кожны ўкраінец ад малога да старога марыць стаць мытнікам і памежнікам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF