Ніва № 35 (2937), 26 жніўня 2012 г.
Клякса з атрамантуМіраслаў ГРЫКАКалі параўнаць Беларусь да чарніліцы, дык дзіўная гэта чарніліца, бо хаця напоўненая па корак, усё ж не атрамантам... Чаму? А вось аб гэтым ніжэй. Чарніліца, калі б хтосьці з маладзейшых чытачоў не ведаў, гэта шкляная пасудзіна, у якой захоўваецца выключна атрамант. Чарніліцы выраблялі таксама з мармуру ці нават серабра. Затое Ленін ляпіў іх з хлеба. Ды аб гэтым пасля. У чарніліцу акуналі дзюбку пяра — у мой школьны час сталёвага, і таму звалі яго „сталёўкай” — апускалі ў атрамант і... пачыналася галгофа. Бо, бывала, нецярплівая рука замоцна націснула сталёўку і адразу вылівалася з пад яе атрамантная клякса. Для шмат каго з вучняў была гэта сапраўдная бяда. За атрамантнай плямай ішлі пакаранні. За маіх школьных часоў за кляксу ў сшытку можна было спадзявацца або тузання за вушы, цягання за коскі каля вушэй або луплення драўлянай лінейкай па далонях. Таму я кляксы зненавідзеў, можа роўна глыбока, як прыгонныя мужыкі панскі бізун. Асабліва пасля аднаго непрыемнага здарэння. Яго драму можна параўнаць толькі да фіктыўнай (на жаль) сітуацыі, калі Ленін спазняецца на цягнік, на якім у сапраўднасці выехаў з Берліна, ды скажам, што не выехаў, што не вярнуўся ў Петраград, што з „Аўроры” не грымнулі гарматныя залпы, ані што жменя п’янай жульні не здабыла пакінутага Зімняга палаца. Якая была б тады гісторыя? Гэтага якраз не ведаем, што паказвае на маштаб драмы, якую я спазнаў па прычыне звычайнай кляксы. Вось заблыталася яна (...) |