Ніва № 35 (2937), 26 жніўня 2012 г.
Старыя грабліУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧСтаражытныя часцяком казалі „errare humanum est” — чалавеку ўласціва памыляцца. Але на тое і існуе чалавечая супольнасць, аформленая ў краіны, дзяржаўныя ўтварэнні, каб не паўтараць гэтых памылак, зрабіць з гісторыі высновы, асэнсаваць мінулае, стаць на шлях нармальнага, цывілізаванага, мірнага развіцця. Возьмем, прыкладам, немцаў ці японцаў. У XX стагоддзі яны выбралі і перажылі страшныя рэжымы, якія прывялі іх дзяржавы і нацыі да сапраўдных катастроф. Але пасля гэтага здолелі прайсці шлях катарсісу, ачышчэння, асэнсавання і змаглі выпрацаваць дзяржаўны і народны алгарытм адраджэння, усталяваць наколькі мажліва справядлівае грамадства з высокай ступенню сацыяльнай абароны, мабілізаваць насельнікаў сваіх краін на стваральную працу. І ўрэшце заваяваць павагу многіх краін свету і суседзяў. З Другой сусветнай вайны бальшыня дзяржаў выйшла з цяжкімі стратамі, але ачысцілася ад таталітарнай поскудзі, антычалавечых рэжымаў. І толькі СССР, савецкі народ, які лічыў сябе пераможцам, ніяк не можа скончыць той жахлівай вайны, не можа развітацца з ёй так, як належыць. Здавалася б Гарбачоўская перабудова дала такі ўнікальны шанц. Адчынілася процьма праўды пра мінулае, у тым ліку і пра тую жахлівую вайну. Аднак, нядоўга музыка гучала. Не можа Расія, як асноўная пераемніца СССР, не могуць яе бліжэйшыя суседзі, такія як Украіна, Беларусь, Казахстан, стаць нармальнымі дзяржавамі. Ізноў усяляк імкнуцца, лезуць, пруцца наступіць на старыя (...) |