Ніва № 35 (2937), 26 жніўня 2012 г.
Кірыл І у БеластокуГанна КАНДРАЦЮК— Я шкадую, што сённяшняга дня не дажыў мой бацька, пакойны протаіерэй Ляонцій, — кажа ўзрушаны Мікола Мірановіч, беластоцкі радны і царкоўны харыст. Мой субяседнік сам запрасіўся на хоры ў Свята-Духаўскую царкву, каб тут, разам з народам, вітаць патрыярха Кірыла І, які 18 жніўня наведаў Беласток. Для гэтага заставілі яго свядомасць гістарычнага моманту і духоўна-музычныя традыцыі сям’і. Пра вакальны талент яго бацькі па сённяшні дзень у Беластоку ходзяць легенды. Паслухаць яго бас у праваслаўны сабор заходзілі каталіцкія святары і манашкі, а дваццаць-трыццаць гадоў таму такі жэст ў Беластоку лічыўся праявай вялікай экуменіі. — Ды што тут параўноўваць тыя часы з нашымі, — настаўніца і царкоўная харыстка Ірына Троц вялікую ролю ў працэсе экуменіі прыпісвае школе. Успамінае, як напрыканцы васьмідзесятых гадоў ехала са сваім класам аўтобусам. Свята-Духаўская царква была якраз у будове. Калі міналі царкву, двух яе хлопчыкаў перажагналіся. Гэта выклікала смех і кпіны класа. Нехта сказаў, што праваслаўныя жагнаюцца левай рукой. Настаўніца памятае сваю бездапаможнасць: — Я не ведала як павесці сябе ў гэты момант. Баялася, каб яшчэ больш не пакрыўдзіць дзяцей. Праваслаўныя і без гэтага адчувалі сябе горшымі, іх было на цэлы клас толькі трох. Да прыкрага здарэння ў аўтобусе настаўніца вярнулася ў час выхавацельскіх урокаў. Дзеці з цікавасцю слухалі яе расказы пра іншыя веравызнанні ў Беластоку, ахвотна дзяліліся (...) |