Ніва № 34 (2936), 19 жніўня 2012 г.
На хвалі святой камерцыі (2)Евы СЦЕПАНЮКХоць захавалася за восемдзесят варыянтаў Аповесці пра Смаленскага пакутніка Меркурыя, яго асоба з’яўляецца адной з найбольш таемных і сакрэтных персанажаў сярод сярэднявечных праваслаўных святых. Няма гістарычных доказаў на існаванне такога рыцара-абаронцы. Праўда, ён нябесны абаронца Смаленска, там жа захоўваюць у якасці святыняў сандалі святога, і ім, як інфармавалі ў 2008 годзе СМІ, пакланіўся сам Уладзімір Пуцін. Так ці інакш недавер і сумненні наконт рэальнасці святога існавалі ад пачатку яго культу, значыць, ад 1239 года, калі адбывалася апісанае ў Аповесці пра Смаленскага пакутніка Меркурыя нашэсце татара-манголаў пад камандаваннем хана Батыя. Паводле гісторыкаў, нашэсце было запыненае самой маткай-прыродай, канкрэтна вясновымі разлівамі Дняпра, над якім распаложаны старажытны Смаленск. Вучоных і крытыкаў культу хвалявалі яшчэ неверагодныя матывы аповесці, калі аўтар расповеду дае голас адсечанай галаве пакутніка. У адказ крытыкам паспяшылі расейскія агіяграфы. Яны максімальна падбілі неверагоднасць святога. У іх аповесцях Меркурый дзейнічае ўжо па поўнай праграме: у адной руцэ нясе сваю адсечаную галаву, якая спявае багародзічны акафіст, а ў другой вядзе свайго вернага каня. * * * Кажуць, што ў Метэорскіх манастырах узвышаецца дух чалавека, і гэта на самой справе адбываецца. Найперш з за прыгожасці месца, якое напамінае таемны скальны лес, дзе тысячы большых і меншых скал складаюць (...) |