Ніва № 34 (2936), 19 жніўня 2012 г.

За Дубровай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На чыгуначнай станцыі ў Каменнай-Новай прысутнасць чыгун кі па сутнасці толькі візуальная. Значыць рэйкі, пероны. Але тыя пероны пад буйнеючым раслінным палатном. Бо і каму таптаць тое палатно, калі адзіным ранішнім пасажырам паказваюся там толькі я. І паху чыгункі няма, бо ж цяперашнія машыны задавальняюць сучасныя экалагічныя нормы, не тое, што колішнія паравозы з іхнім немалым уздзеяннем на ўсе чалавечыя органы вонкавага ўспрымання. Будынак станцыі паглядае на сваё атачэнне закрытымі вокнамі, але дзверы ў пачакальню адкрытыя. За тымі дзвярмі два памяшканні, у першым лаўка пасядзець, у другім голыя сцены і яшчэ захаваныя пад вокнамі радыятары. У абодвух памяшканнях памяткі колішняй шматлюднасці станцыі ў выглядзе паднішчаных падлог. На будынку станцыі спачыло байкаватае рала, адламанае магутнымі вятрамі, што час ад часу наведваюць гэтыя прыцішаныя ад людзей мясціны. І некалькі соцень метраў за станцыяй, на асфальтоўцы, ляжыць — мо дзень або і больш — чарговае рала, якое, хаця заняло траціну дарогі, не надта каму перашкаджае; адкідаю яго на пабочыну.

Кіруюся ў напрамку вёскі Каменная-Старая. Асфальтоўка сябруе тут з чыгуначнай лініяй, мо гэтым суб’ектам ландшафтнага нацюрморта ва ўзаемнай кампаніі зручней каратаць няспешны тут час. Неўзабаве паказваецца чарговая мясцовая цікавінка — шэры бетонны паралелепіпед аднаго са шматлікіх вогненных пунктаў Лініі Молатава, пазіраючы адной амбразурай на неадлеглыя камунікацыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF