Ніва № 34 (2936), 19 жніўня 2012 г.

Юбілейнае Х «Ператоча»

Аляксей МАРОЗ

Сёлетнія юбілейныя Х Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча 2012» былі прысвечаны перш за ўсё людзям Белавежскай пушчы, якія па абодвух баках мяжы працуюць у яе карысць. На мерапрыемстве, наладжаным 27 і 28 ліпеня ў Белавежы гайнаўскім фондам «Царкоўная музыка», з дапамогай Белавежскага нацыянальнага парку, Белавежскага асяродка культуры і белавежскага аддзялення Польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства, з фінансавай падтрымкай між іншым Рэгіянальнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў у Беластоку, выступілі працаўнікі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» з Рэспублікі Беларусь, якія спяваюць у калектыве «Пушчанскія музыкі» з Камянюкоў і трубачы, якія працуюць у Белавежскай пушчы з нашага боку мяжы. У час двухдзённага юбілею, наладжанага пад патранатам маршалка Падляшскага ваяводства, ужо традыцыйна прэзентаваліся песні і танцы характэрныя для культур нацыянальнасцей, якія ў мінулым насялялі Белавежскую пушчу і яе наваколле ды жывуць тут цяпер, аб чым напамінаў сабраным старшыня фонду «Царкоўная музыка» Мікола Бушко, галоўны стваральнік «Ператоча». Мерапрыемства адкрыў старшыня Рады гміны ў Белавежы Уладзімір Валкавыцкі, які прывітаў сабраных ад імя войта, мясцовых радных і жыхароў Белавежы.

— Ператоча, гэта месца перад токам у клуні, на якім у мінулым на нашай тэрыторыі адбывалася культурнае жыццё, ладзіліся вяселлі, патанцоўкі і завязвалася сяброўства. Гэта сімвал адкрытасці нашых людзей на гасцей. «Ператоча» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF