Ніва № 34 (2936), 19 жніўня 2012 г.

Надзея са Слоі

Міра ЛУКША

Са спадарыняй Надзей Кулікоўскай са Слоі сустрэліся мы ў Супраслі, на аўтобусным прыпынку на пляцы Касцюшкі. Я з традыцыйным рукзачком, яна з торбай (ехала да сяброўкі), а раптам пачалі мы размову пра паэзію. Надзея Кулікоўская, 1925 года нараджэння, цяпер жыхарка Слоі, паэтэса і рукадзельніца, ужо на пенсіі. За чарговую кнігу, сёлетняга выдання, дзякуе спонсарам — бурмістру Супрасля Радаславу Дабравольскаму, войту Шудзялаўскай гміны Мар’юшу Чабану, Юрыю Вільчэўскаму з Белаусаў і пану Лешку Альховіку з фірмы „Агрополь” у Шудзялава. І чытачам дзякуе, да якіх трапіць гэтая сціплая кніжка — „З жыцыя ўзятае”. Верш з простага жыцця: рыфмаваны ці прозай пісаны — каторы лепшы верш? Хтось разумна адказаў: той, што мае сэнс. Пра што піша? Чаго ад жыцця нам трэба? Трошачкі сонца, зямлі, паветра чыстага, над галовамі неба. Піша пра прыгажосць роднай зямлі ў кругавароце пораў года, радасці жанчыны і маці, турботы пажылога чалавека. Глядзіць на нас жанчына са шчырым тварам, добра выглядаючая як на свае гады, бо ж ад наймалодшых гадоў не ўжывала я ніякага бяліла, апрача паветра і сонца, чыстай вады і мыла. І пра тое, што найбольш трымае жыццё: надзея, вера і любоў.

Успамінае: не было нам суджана...

— У вёску Лазні часта заглядалі няпрошаныя госці, жаўнеры АК, партызаны, але і ўбэкі, і розныя банды. Было гэта пасля вайны. Калега само жаніўся і запрасіў моладзь з вёскі на кавалерскую вечарынку. Тады ў нас было шмат моладзі. Забава (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF