Ніва № 34 (2936), 19 жніўня 2012 г.
Бог нас суправаджаўІаанна ЧАБАНАпошнія дні ліпеня прынеслі ў жыццё праваслаўнага насельніцтва Дуброўшчыны, Аўгустоўшчыны і Сакольшчыны вялікую духоўную падзею. Менавіта туды з далёкага Крэменска-Вазнясенскага манастыра, што ў Валгаградскай вобласці, прыехала Аўгустоўская ікона Божай Маці. У час боскай літургіі настаяцель аўгустоўскай а заадно і дуброўскай царквы айцец Марк Казлоўскі коратка пазнаёміў прысутных з гісторыяй гэтай іконы і праваслаўных храмаў Аўгустова. Ікона паўстала ў 1915 годзе, неўзабаве пасля з’яўлення Прасвятой Багародзіцы скрываючымся ў аўгустоўскіх лясах расейскім салдатам. Расейцы, апынуўшыся ў акружэнні войск ворага, пачалі горача прасіць Бога аб заступніцтве і дапамозе. 14 верасня ў адзінаццаць гадзін ночы ім з’явілася Багародзіца з маленькім Хрыстом, якая правай рукой указвала дарогу выратавання ад набліжаючайся смерці. Гэтая цудоўная падзея вельмі ўзмоцніла салдат, дзякуючы чаму некалькі дзён пазней яны паспяхова супрацьставіліся войскам праціўніка. — З-над Дона прыехала да нас цудатворная ікона, — кажа бацюшка Марк. — Сёння і мы можам прынесці свае малітвы, папрасіць у Яе дапамогі і заступніцтва. Спатыкаемся ў сціплым, маленькім памяшканні, але не заўсёды так было. Калісь у праваслаўных аўгуставян былі тры прыгожыя царквы, якія выдатна аздаблялі горад і душы вернікаў. Першая царква паявілася тут у канцы XVI стагоддзя. Дзвесце гадоў пазней паставілі чарговы, драўляны храм, прысвечаны Казанскай Божай Маці з (...) |