Ніва № 34 (2936), 19 жніўня 2012 г.
Мара ЛарысыВіктар САЗОНАЎТрадыцыйныя ўрачыстасці ў Зэльве, прысвечаныя памяці вялікай беларускай паэткі і патрыёткі Ларысы Геніюш, у гэтым годзе прайшлі даволі сціпла. Малебен у царкве, пасля выступы ля помніка паэткі на прыцаркоўнай тэрыторыі. Вёў імпрэзу Міхась Скобла — вядомы паэт і зямляк Ларысы Геніюш. Выступіў святар, пасля яшчэ некалькі чалавек. Эдвард Дмухоўскі расказаў пра кнігу „Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” якая выйшла ў серыі „Гарадзенская бібліятэка”. Там жа жадаючыя маглі набыць яе. Прагучалі радкі з вершаў вялікай паэткі. Прагучалі словы беларускай патрыёткі і пад гітару. Тацяна Грыневіч-Матафонава праспявала некалькі песень, у тым ліку і на словы Ларысы Геніюш. Пасля прысутныя накіраваліся на могілкі і там таксама ўшанавалі памяць сваёй вялікай зямлячкі. Людзі ўсклалі кветкі на магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў. Жадаючыя таксама мелі мажлівасць пабачыць у невялічкім царкоўным музеі Евангелле, якое падарыла Ларыса Геніюш царкве і сама аздобіла яго аксамітам. Вось збольшага і ўсё. Зразумела, што не абышлося без міліцыі, якая ездзіла за ўдзельнікамі мерапрыемства і за нечым пільна сачыла. Не абышлося і без цікавання не толькі з боку міліцыі. Але службоўцы не перашкаджалі ўдзельнікам, а тыя не звярталі аніякай увагі на службоўцаў. У Беларусі зараз так шмат міліцыі на вуліцах, што на яе ўжо ніхто не звяртае ўвагі. Нават злачынцы прывыклі да людзей у мундзірах як да інтэр’еру якога. А нейкая частка беларусаў увогуле лічыць, што міліцыя (...) |