Ніва № 34 (2936), 19 жніўня 2012 г.
Гуляць трэба ў МіхаловеМацей ХАЛАДОЎСКІГэтая імпрэза вырастае на адно з цікавейшых мерапрыемстваў па мастацкай і арганізацыйнай прыкмеце. Гаворка пра „Прымацкую бяседу” ў Міхалове. Сёлета праводзіўся другі яе выпуск. Некалькі раз стралялі феерверкі. Былі парасяты, печаныя на агромных ражнах. Апрача мясцовых беларускіх ансамбляў, выступілі несумненныя зоркі з Беларусі: мінскія „Песняры” і „Свята” ды „Сваякі” з Мазыра. Да позняй ночы ролю гаспадара выконваў калектыў „Прымакі” з яго кіраўніком Юры Астапчуком і „мама Валя”, значыць, Валянціна Ласкевіч з Беларускага грамадска-культурнага таварыства. „Бяседу” пачаў, пасля паўтараны шматразова, гімн „Гэй, прымацкая бяседа, гуляць трэба сёння нам!”. Амаль ад пачатку на пляцы перад міхалоўскім амфітэатрам музыка заахвочвала пусціцца ў танцы сотні гледачоў. Сярод іх прыкмецілі мы і спадара Уладзіміра з Рыбал, працаўніка нарваўскага „Пронару”, пастаяннага наведвальніка летніх фэстаў, з якім у апошні час размаўлялі мы на „Сяброўскай бяседзе” ў падгарадоцкім Барыку: — Тут падабаецца мне найбольш. Вы бачылі, якія тут калектывы? Тут з’явіўся цвет беларускіх калектываў! Нават з Нарвы ёсць два! („Нарва” і „Арт-Пронар” — М. Х.) Юры Астапчук яшчэ да пачатку імпрэзы пераконваў нас: — Гэтая імпрэза вельмі патрэбная, бо паказвае, што беларуская культура тут ёсць і жыве. Калі будзем у Міхалове арганізаваць такія святы, то гэтая культура будзе яшчэ больш жывая. Стараемся ўсё тут падрыхтаваць так, (...) |