Ніва № 33 (2935), 12 жніўня 2012 г.

Этнаграфічна-музычныя майстар-класы ў Студзіводах

Аляксей МАРОЗ

Ужо дзевяты раз дзеткі і моладзь з Беласточчыны і Рэспублікі Беларусь спаткаліся на Беларускіх этнаграфічна-музычных майстар-класах «Лета з традыцыяй», якія адбыліся ў другой палове ліпеня ў Студзіводскім музеі і на полі Дарафея Фіёніка, старшыні аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах», якое было арганізатарам мерапрыемства. Пад наглядам народных творцаў і апекуноў маладыя асобы вучыліся традыцыйнаму рукадзеллю, народным спевам, танцам і ўпершыню ігры на даўніх музычных інструментах — дудзе і скрыпцы.

— Вучоба рукадзеллю вельмі патрэбная для маладых асоб, асабліва дзяўчатам. Такіх заняткаў няма ў праграмах навучання ў школах. У бацькоў мала часу, каб вучыць дзетак ручным заняткам. Зараз мала хто ўмее займацца традыцыйным рукадзеллем. Нашыя дзяўчаты і хлопцы былі вельмі рады, калі выконвалі нешта сваімі рукамі. Зараз яны звыкліся сядзець за камп’ютарамі і займацца ў віртуальным свеце. Апрача здабывання ўмеласцей у час нашых майстар-класаў, якія абапіраліся на традыцыйныя ручныя заняткі, народныя спевы, танцы і народную музыку, дзеткі і моладзь інтэграваліся, вучыліся працаваць і жыць у групе. Інструктары звярталіся да іх на беларускай падляшскай гаворцы, беларускай літаратурнай, расійскай і польскай мовах. У час заняткаў некаторыя дзеткі пачалі выказвацца па-свойму, а тыя, якім перад прыездам да нас была абыякавай родная мова, зразумелі яе важнасць, значэнне нашых традыцый і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF