Ніва № 33 (2935), 12 жніўня 2012 г.

Мастак Алесь Пушкін „размаўляе” са сценамі храма ў Сынковічах

Сяргей ЧЫГРЫН

Ад Слоніма да вёскі Сынковічы Зэльвенскага раёна 12 кіламетраў. Сюды з усяго свету спяшаюцца турысты, каб паглядзець храм абарончага тыпу — крэпасць-царкву XV стагоддзя.

З народных паданняў вядома, што заклаў царкву вялікі князь Вітаўт. Але магчыма, яна з’явілася і раней. Так лічыць і сённяшні настаяцель царквы архангела Міхаіла ў Сынковічах айцец Арсеній, які пастаянна ўпарадкоўвае храм, капліцу, тэрыторыю вакол храма, а таксама добра вывучыў яго гісторыю.

Айцец Арсеній сцвярджае, што найбольш даследаваў сынковіцкую царкву святар Яўстафій Міхайлоўскі, які быў тут настаяцелем з 1871 да 1898 гадоў. Ён зрабіў царкоўную агароджу, званіцу, сам рамантаваў дах. На сценах храма Міхайлоўскі знайшоў надпісы, датаваныя ХІІ, ХІІІ і ХІV стагоддзямі, а таксама два званы. На адным з іх было напісана: „Anno Domini 1460”. Між іншым ніколі званы не замаўляліся задоўга да будаўніцтва храма. Напрошваецца думка: храм у Сынковічах у час вылівання званоў ужо мусіў існаваць і, можа, не адзін дзесятак гадоў. Царква ў Сынковічах унікальная яшчэ і тым, што яна захавалася такою, якою была пабудавана, спалучаючы візантыйскую і заходнееўрапейскую традыцыі дойлідства.

За стагоддзі і дзесяцігоддзі шмат чаго было знішчана ў сынковіцкай царкве. А ў 1990-х гадах сцены ўнутры храма былі проста пафарбаваны ў светла-блакітны колер. Фарбаваліся і замазваліся сцены і ў іншы розны час. Разам з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF