Ніва № 33 (2935), 12 жніўня 2012 г.
Гродзіск і РогаўАляксандр ВЯРБІЦКІМясцовасцей, якіх назвы выводзяцца з даўняга іх мінулага, з таго часу, калі там фармаваліся першапачатковыя грамадскія цэнтры — гарадзішчы, маем на Падляшшы некалькі. Нядаўна была на гэтых старонках гаворка пра Гродзіск, гмінную мясцовасць у Сямятыцкім павеце, а зараз хачу скіраваць аспект на іншы Гродзіск, які знаходзіцца на заходніх абмежках гістарычнага Падляшша, у Саколаўскім павеце цяперашняга Мазавецкага ваяводства, каля дзесяці кіламетраў на поўнач ад згаданага павятовага цэнтра. Парафіяльная гэтая вёска мае за сабою, як падказвае яе назва, цікавае мінулае. У вобрубе гэтага Гродзіска і суседняй з ім вёскі Невядома, на ўсходнім беразе рэчкі Цэтыні знаходзіцца сярэдневяковае гарадзішча. У той час, сотні гадоў таму, існавала там паселішча, якога жыхары займаліся комплексным гаспадараннем, г.зн. карысталіся яны не толькі дарамі лясоў і вадаёмаў, але таксама абраблялі зямлю ды самі выконвалі найбольш неабходныя для тадышняга іхняга жыцця прылады. На правым беразе Цэтыні была ўзведзена крэпасць, у якой маглі знайсці прытулак навакольныя жыхары. А рэгіён гэты быў у раннім сярэднявеччы неспакойны, у адсутнасць стабільных дзяржаўных структур валачыліся там разнамасныя, як бы на сённяшнім патрыятычнейшым сленгу назваўшы — „выклятыя рыцары” з розных напрамкаў навакольнага свету. Таму і ўмацаванні невядомска-гродзіскага гарадзішча былі салідныя — абарончыя валы, як сёння мяркуецца, мелі ў аснове чатыры метры шырыні, (...) |