Ніва № 33 (2935), 12 жніўня 2012 г.

Новая Воля дапамогі

Міра ЛУКША

— А, гэта вы, той Павел Грабоўскі, што вядзе госпіс у Новай Волі! — вітаюцца мае сябры са сціплым і сімпатычным чалавекам не ў лекарскім адзенні, у якім яго я бачыла ў Беластоцкім анкалагічным цэнтры. Гэта доктар медыцынскіх навук, спецыяліст між іншым па хірургіі твару і паліятыўнай медыцыне. У Беластоку ён працуе паўгода, а ад двух гадоў разам з бацюшкам Яраславам Шчэрбачам барукаецца са справай госпісу ў Новай Волі. — А што вы тут робіце на Беласточчыне?

— Скіт свой будую ў Кабылянцы. І вывучаю беларускую мову, — усміхаецца доктар Грабоўскі, старшыня Фонду „Падляшскі анкалагічны госпіс”. — А цяпер на маёй галаве славуты міжнародны бег. Фонд арганізуе розныя дабрачынныя мерапрыемствы. Неўзабаве, 18 жніўня, пачнецца ў наваколлі Міхалова паўмарафон.

Гісторыя „бегу” Паўла Грабоўскага на Падляшша сама па сабе вельмі цікавая. Адкуль ён тут узяўся?

— Я сам сабе стаўлю гэтае пытанне. Было гэта так. Я вывучыў першую сваю спецыялізацыю — хірургію шыі і галавы. Працаваў цэлыя гады ў анкалагічнай клініцы з хворымі пухлінамі гэтага абшару арганізма. Я бачыў, як шмат хворых не ўдаецца ўратаваць, што не значыць, што нічога не ўдасца зрабіць. І каб даведацца, што можна зрабіць, зрабіў я спецыялізацыю па паліятыўнай медыцыне. Гэта такая галіна медыцыны, якая шырока трактуе пацыента, важна яго сям’я, ягоная гісторыя. Для лекара-гуманіста гэта выклік не абы-які, каб магчы стаць перад такім абсягам падыходу да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF