Ніва № 33 (2935), 12 жніўня 2012 г.
На хвалі святой камерцыіЕва СЦЕПАНЮКУ момант, калі ўсё здавалася ўжо запітым, з’явіўся Меркурый Смаленскі, беларускі „святы без галавы”. І калі б не ён, гэты аповед прапаў бы ў цьме камерцыйнай тусоўкі, якая вялася ў краме са святымі іконамі і грэчаскім золатам... Магчыма, яго імя наклікала касмічная панарама Метэорскіх манастыроў, пра якія кажуць: цуд. Меркурыя „ведаю” адно з уяўлення ад прачытанага чвэрць веку таму апокрыфа, старабеларускага літаратурнага помніка ХІІІ ст., з галіны гэтак званай фантастычнай агіяграфіі. З таго часу святы час ад часу з’яўляецца ў маім сне і брыдзе з галавой пад пахай у невядомы бок, з рашучасцю, як жывы імператыў... Гэтае падарожжа ў Метэорскія манастыры таксама было як сон. Ад самага рання з неба ліўся невыносны жар, з за чаго прыдарожныя вобразы здаліся размытымі, несапраўднымі. Ад спаленай сонцам да белага травы пахла соллю. Большасць дарогі, якая ішла з Алімпійскай Рыв’еры ў Метэорскія манастыры, слалася плоскай далінай, з якой калісь саступіла мора. Беластоцкія жанчынкі, што складалі семдзесят адсоткаў экскурсіі, бесперапынна сакаталі пра кулінарныя цуды. На першым месцы быў тут пікантны салацік з агуркоў і перчыку чылі, аладкі з цукініі і цвет настурцыі засмажаны ў бліначным цесце ў глыбокім алеі... Дзядзькі, каб не глытаць упустую слінку, дамагаліся караокэ: Можа шум, птакув спеў... Дзесьці перад самымі Метэорамі наш гід ажывіўся і як місіянер пачаў хваліць адну краму з (...) |