Ніва № 33 (2935), 12 жніўня 2012 г.

Юрыя Каліну (не) вызваліць з працы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Новы дырэктар беластоцкага цэнтра публічнага тэлебачання прабуе выкінуць з працы аўтара больш за сотні дакументальных фільмаў, прызёра шматлікіх узнагарод, дзеяча беларускай меншасці ў Польшчы і вялікага прыяцеля польскай меншасці ў Беларусі, — інфармаваў нядаўна лакальны дадатак да „Выбарчай газеты”. Як удалося вызначыць „Ніве”, выконваючы абавязкі дырэктара беластоцкага тэлецэнтра TVP Гжэгаж Савіцкі, які раптам замяніў адкліканую ўправай тэлебачання Агнешку Рамашэўскую, фактычна прымаў пад увагу пазбаўленне Юрыя Каліны паўштату, на якім працуе ў TVP Беласток. Пасля медыяльнага закалоту ў гэтай справе і ўключэння ў яе некаторых палітыкаў, в.а. дырэктара адмовіўся ад задумы, хаця сам да яе не прызнаецца.

Юры Каліна працуе ў TVP ад семнаццаці гадоў. Дасюль выконваў функцыю сакратара рэдакцыі TVP Беласток, значыць, правай рукі папярэдніцы цяперашняга в.а. дырэктара, а таксама быў рэдактарам праграмы беларускай менашсці „Беларускі тыдзень”. Быў адзначаны шматлікімі ўзганародамі на польскіх і міжнародных фестывалях, у тым ліку за фільмы „Чарнобыльцы”, „Пагоня за праўдай”, „Апошні дыктатар Еўропы”, „Партызанская школа”, „Ад мору і голаду” ці ў апошні час за „Архімандрыта”. Сёлета быў адзначаны „Залатым Мельхіёрам” у катэгорыі „Інспірацыя года” ў конкурсе рэпарцёраў Польскага Радыё. Пасля тэлевізійных візітаў у чарнобыльскай зоне захварэў вірусным запаленнем пячонкі тыпу С. У сваю чаргу Гжэгаж Савіцкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF