Ніва № 33 (2935), 12 жніўня 2012 г.
Юзва гарманістІаанна ЧАБАНУ час аднаго з нешматлікіх і нядоўгіх выступленняў дуэта „Зараніца” сярод публікі апынуўся сур’ёзны мужчына, які, нягледзячы на рэакцыю акружэння, адважна падпяваў і падыгрываў на баяне прэзентаваныя дзяўчатамі старыя песні Сакольшчыны. Дыялог спявачак з публікай працягнуўся і пасля канцэрта. Мужчына асабіста рашыў падзякаваць за незвычайную сустрэчу з блізкімі сэрцу мелодыямі дзяцінства. Пры нагодзе заўважыў кепскі стан заранічнага баяна і запрапанаваў уласнаручна яго паправіць. Дагэтуль у мясцовым асяроддзі дзяўчаты сустракалі гарманістаў, скрыпачоў, бубнароў, але пра баяністаў нават і не чулі. Доўга не чакаючы, падаліся яны пад сакольскі адрас незвычайнага добразычліўца. Гаспадар прывітаў іх тактамі родам з вясковага вяселля, адыгранымі на асабліва гучным, старым расійскім баяне. Раптам музыка прарвалася, ад інструмента па чарзе паабрываліся паясы і шлейкі. „А гэта што такое? — кажа музыкант. — Ад старасці сыплецца. Нічога, зараз паправім”. З кухоннай шуфляды павыцягваў простыя прылады, якімі пачаў майстраваць пры інструменце. Не адрываючыся ад работы, ён працягваў размову з гасцямі. — Мы тут свае, — расказвае на беларускай мове. — Шэсцьдзесяць пяць гадоў таму я нарадзіўся ў вёсцы Камёнка-Старая, тут і выхаваўся. Вы тудэю сёння ехалі. Мяне завуць Юзаф Мажэйка, для сяброў — Юзва. Калісь іграў на вяселлі за Востравам, у дырэктара, якому землечарпалка руку адняла. Можа вы чулі пра яго? Госці дадумаліся, што (...) |