Ніва № 33 (2935), 12 жніўня 2012 г.
Вырошчвальнікі лікаўМіраслаў ГРЫКАСпачатку аб вырошчвальніку незвычайным — Ігары Стравінскім, вялікім расійскім кампазітары, які, калі ў якога калісь спыталіся, для каго ён піша сваю нялёгкую музыку, радасна адказаў: „Для сябе і для гіпатэтычнай другой асобы”. А трэба памятаць, што ягоныя авангардныя як на той час творы доўга не маглі дачакацца належнага ім прызнання. На схіле жыцця меў ён аднак прызнацца, што зразуменне таго, што павінен ён кампанаваць перш за ўсё для карысці людзей, заняло яму пяць мільярдаў гадоў. Ну, што ж, лепш позна, чым зусім. Хаця тыя пяць мільярдаў гадоў — страшны лік. Перакладзены на беларускія рублі можа закрунуць у галаве. Ды што там рублі. Сваю абсурдную велічыню гэты лік найлепш паказвае, калі прыкласці яго да шкалы часу. Век Зямлі пры ім немаўлячы — ацэньваецца яго на 3 да 4 мільярдаў гадоў. Чым пры той перспектыве з’яўляецца мільён гадоў неабходны для эвалюцыі чалавекападобных істот? А чым узнікненне першых цывілізацый датаваных больш-менш на 10 міленійных перыядаў? Не гаварыўшы ўжо аб сярэднім веку жыцця чалавека, або, скажам, страчаным для Беларусі дваццацігоддзі жорсткага ўладарання спадара Лукашэнкі? Не забывайма, аднак, што тое, што мы называем мінаннем часу, для людзей гэта суб’ектыўная мерка. Для спяшаючага на працу чыноўніка дзве хвіліны чакання спозненага аўтобуса можа здацца вечнасцю. Для старэчы стаяўшага над магілай яго ўдаснае жыццё можа здацца роўным мігу вока. Інакш успрымае мінаючы дзень Мікола (...) |