Ніва № 33 (2935), 12 жніўня 2012 г.

Знішчэнне беларускага

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Не праходзіць і тыдня, каб „беларуская” ўлада не вызначылася якім-небудзь дыскрымінацыйным захадам супраць беларускай мовы. Вось як змянілася ў краіне ў 1994-ым годзе ўлада, так і ідзе паслядоўны працэс знішчэння ўсяго беларускага.

Зараз у цэнтры ўвагі многіх насельнікаў краіны алімпійскія гульні, якія паводле сваіх прынцыпаў пакліканыя да кансалідацыі, згуртавання, залагоджвання грамадскіх супярэчнасцяў. Гэта тое, што ў прынцыпе можа ў нейкай ступені сапраўды з’яднаць і прымірыць нацыю. Але не туды тое. Чарговая дзікая гісторыя. З’явілася на „беларускім” тэлебачанні пару каментатараў, якія пастанавілі весці рэпартажы з лонданскіх арэнаў па-беларуску. І пачалі гэта рабіць. Але ж хутка знайшліся тыя асобы, якія забаранілі гэта! Як звычайна гэта робіцца „па просьбах трудзяшчыхся” — маўляў шмат тэлефанаванняў было ў тэлерадыёкампанію з патрабаваннем каментаваць па-расейску, бо людзям па-беларуску незразумела. І кіраўніцтва тэлебачання пайшло насустрач „народу”. З асаблівым цынізмам чыноўніца з адміністрацыі тэлебачання спаслалася яшчэ на тое, што беларуская мова каментатараў не вельмі добрая. Мова іх была сапраўды не дасканалая, але хлопцы стараліся і прагрэсавалі ў сваім маўленні. Школа беларускамоўнага спартовага каментару пачала фармавацца яшчэ ў савецкія часы: Сяргей Новікаў, Уладзімір Навіцкі, Алесь Камароўскі, Уладзімір Даўжэнка і іншыя каментавалі тады па-беларуску і ўсе ўсё цудоўна разумелі. З (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF