Ніва № 33 (2935), 12 жніўня 2012 г.

Сябраванне ў Барыку

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо трынаццаты раз, традыцыйна ў ліпені, у гэты раз у апошнюю суботу, больш за дзвесце выканаўцаў прайшло праз сцэну на лясной паляне ўрочышча Барык у Гарадку ў час чарговай „Сяброўскай бяседы”. На вачах гледачоў пяклі парасят. Частавалі традыцыйна выпечаным хлебам з Радуніна. Былі песні, скетчы і забаўныя сцэнкі ў выкананні беларускіх калектываў з Падляшша. Фонам сцэны была праца — агромная макатка — выкананая Лявонам Тарасэвічам. І вось на гэтым фоне выступілі тры калектывы, якія прадстаўлялі іншую чым беларуская культуру: хор крымскіх татараў, хлапечы хор з Грузіі (у рамках „Падляшскай актавы культур”) і літоўская капэла з Пуньска. Забава працягвалася да позняй ночы, а ў прамым эфіры транслявала яе Радыё Рацыя. Шмат гледачоў, а можа нават і большасць, бывала ўжо на „Бяседзе” ў мінулыя гады. Прызналіся нам у гэтым, між іншым, дзве пажылыя жанчыны, жыхаркі Станцыі Валілы:

— Мы тут штогод. Любім кампанію, а чаго ж нам сядзець дома. Пакуль жывем, будзем тут, каб паслухаць нашых беларускіх песень.

Спадар Уладзімір з Рыбалаў, працаўнік „Пронару” ў Нарве, прызнаўся нам, што летам стараецца паглядзець як найбольш беларускіх мерапрыемстваў. Адной з абавязковых кропак яго падарожжаў з’яўляецца якраз прысутнасць на „Сяброўскай бяседзе”. Калі мы спыталіся ў яго, ці і ў гэты раз выбраўся спецыяльна на яе, адказаў:

— А як жа ж! Я гэта проста люблю. Летась быў у Дубічах, Белавежы, тут, а пасля ў Міхалове на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF