Ніва № 32 (2934), 5 жніўня 2012 г.
Вечар чатырох культурІаанна ЧАБАНЗ 12 па 22 ліпеня Крынкі традыцыйна ўжо адзначылі сваё свята, якое ад некалькіх гадоў праходзіць пад лозунгам „Вечар чатырох культур”. Паводле слоў арганізатара мерапрыемства, дырэктар Крынскага дома культуры Альжбеты Чарэмхі ідэя вечара чатырох культур нарадзілася гадоў дзесяць таму ў думках тагачаснага, а заадно і цяперашняга бурмістра горада Багуслава Панасюка. Менавіта ён загадаў планаваць галоўнае крынскае мерапрыемства ў духу мясцовай шматкультурнасці. У першых выпусках новай формулы святкаванняў непалякаў на крынскай сцэне прадстаўляў „Цымэс” — капэла, якая іграла клезмерскую і цыганскую музыку. Канцэртная праграма паступова пашыралася, пераходзячы з аднаго вечара ў трохдзённае гулянне. — У нас завязаліся вельмі моцныя кантакты з артыстамі з Беларусі, — тлумачыць Альжбета Чарэмха. — Больш за дзесяць гадоў рэгулярна да нашага дома культуры прыязджаюць гродзенскія педагогі, якія не толькі выдатна павышаюць узровень мясцовага музычнага выхавання, але таксама знаёмяць нас з артыстычнай сцэнай Беларусі. Дзякуючы менавіта Лілі Жылінскай і Інэсе Кур’янавай мы наладзілі стасункі з музычнымі адукацыйнымі ўстановамі Гародні і Мінска. У гэтым годзе да нас прыехала многа выдатных артыстаў з беларускай сталіцы, рэкамендаваных тамтэйшай музычнай акадэміяй. Групай, якая ўвяла крынскую публіку ў клімат сусветных джаз-кафэ быў мінскі „Джы-Бі-Бэнд”. Музыканты ачаравалі слухачоў высокім узроўнем вакальнай і (...) |