Ніва № 32 (2934), 5 жніўня 2012 г.

Рудакі, святога Яна, 2012.

Іаанна ЧАБАН

Вера Крук, па мужыку Каравайчык, нарадзілася восемдзесят пяць гадоў таму ў Рудаках, цяпер Крынскай, калісь Галынскай гміны. Яе хата знаходзіцца на самай ускраіне вёскі, заадно ў канцы Еўрапейскага Саюза. Ад усіх навакольных сядзіб адрозніваецца вялікай колькасцю разнакаляровых, задбаных кветкавых агародчыкаў, якімі, нягледзячы на сур’ёзны ўзрост, сама апякуецца. Не толькі хата, але і гаспадыня выклікае самыя лепшыя ўспаміны з дзяцінства. Хто не згадае сваю клапатлівую, вясковую бабулю, гледзячы на ветлівую, маленькую, спраўную старушку, скромна адзетую ў спадніцу, блузку з доўгім рукавом і абавязковай, каляровай хусткай на галаве. На фоне ейнай сціплай вопраткі весела блішчаць брыльянцікавыя завушніцы, рыхтык з колішніх непаўторных, сапраўдных вясковых фэстаў. Святочны клімат таксама захаваўся ўсярэдзіне бабулінай хаты. Гэта дзякуючы разнастайным букецікам кветак, якія ніколі не ўміраюць. Яны ўпрыгожваюць святыя куткі, старую шафу, сталы, услоны і амаль кожны куток хаты. Дзякуючы ім вясна трывае тут увесь год. У адрозненні ад звычайных кветак, яны нарадзіліся ў доўгія, зімовыя вечары, з зусім выпадковых, а нават лішніх матэрыялаў, такіх як пластмасавыя, аднаразавыя пакецікі. У адзінокія „кудзелі” спадарыня Вера займаецца таксама вырабам каляровых сурвэтак і ўспамінамі часоў маладосці.

— Зімой няма чым заняцца, то так во сяду і пляту, абы плясці. Калісь вязалі, пралі, ткалі, а цяпер нічога няма. Няма і вёскі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF