Ніва № 32 (2934), 5 жніўня 2012 г.

Валя Мядзведзь піша пад ліпай

Міра ЛУКША

Імя Валі Мядзведзь вядомае ўсім, хто слухае Радыё Рацыя, а дакладна падляшскі канцэрт пажаданняў. Знаёмых у яе шмат, і незнаёмых таксама процьма, нават такіх, хто яе яшчэ не бачыў, але і ёй перадае прывітанні. Так як Янка з Гайнаўкі ці Толік з Ялоўкі або Жэня з Бельска-Падляшскага. А яна сама, па бацьку Смактунавічанка, родам з падбелавежскіх Тэрэмісак. У славутыя Медзвядзі ў Нараўчанскай гміне, дзе ўсе жыхары — Мядзведзі, трапіла дзякуючы мужу. Трыццаць два гады перажыла з Мішам Валя ў Беластоку, а цяпер летуе ў Медзвядзях.

— Мой сын Андрэй, што працуе ў Беластоку ва Установе мер, крыху пасмейваецца з маёй пісаніны, — прызнаецца Валя. — А я сяду пад ліпай і як той... Ян Каханоўскі, пішу пра здаровае вясковае жыццё. Цішыня тут такая пад пушчай. Не тое, што ў Беластоку, па вуліцы святоха Войцеха, дзе чакае мяне мая пустуючая хата. У горад еду, калі мушу. Тут зелле збіраю, вяжу сурвэты, гафтую, вышываю. І слухаю Радыё Рацыя. Я ўсіх тут ужо пазаражвала гэтым сваім Радыё. У Баравых яго слухаюць, у Пасеках, у Бабігарэ... Марусі з Васем радыё прывезла, настаўленае на Рацыю, каб маглі адразу ўключыць і слухаць, найбольш таго нашага падляшскага канцэрта пажаданняў. Прыйдзі, кажа Вася, настаў яшчэ раз, пакажы, бо штосьці шуміць...

Калі пішу, словы самі да мяне ляцяць. Чытаю вершыкі знаёмым, і смяемся разам. Прычапіўся быў да мяне досыць малады хлопец. Як яму адмовіцца — вершыкам: пра старую бабу, якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF