Ніва № 32 (2934), 5 жніўня 2012 г.
Войт Гайнаўскай гміны: „Беларускі фэст для нас важны”Аляксей МАРОЗНа беларускі фэст, наладжаны 15 ліпеня ў Новым Корніне, прыбыло многа людзей. Публіка шчыльна запоўніла прышкольную плошчу, а даязныя дарогі з абодвух бакоў былі застаўлены вялікай колькасцю легкавых аўтамабіляў. Нагодай для фэсту было асвячэнне адрамантаванай вясковай святліцы. Канцэрт беларускіх песень папярэдзілі спаборніцтвы пажарнікаў. Выйгралі мужчыны з Махнатага, а другое месца занялі пажарнікі з Новага Корніна, якія яшчэ паўтара тыдня назад змагаліся з вельмі адмоўнымі паслядоўнасцямі велізаранай буры, праліўнога дажджу і ветраломам. Пасля літургіі ва Увазнясенскай царкве ў Новым Беразове настаяцель прыхода протаіерэй Іаан Казімірук асвяціў святліцу ў Новым Корніне. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі войт Гайнаўскай гміны Вольга Рыгаровіч, шматлікія пажарнікі і жыхары вёскі. — На рамонт святліцы ў Новым Корніне атрымалі мы каля 20 тысяч злотых еўрасаюзных сродкаў праз пасрэдніцтва Мясцовай групы дзейнасці. У нашай гміне так прынята, што калі здаем у карыстанне адрамантаваныя вясковыя святліцы, ладзім беларускія фэсты. Суарганізатарам сённяшняга мерапрыемства з’яўляецца БГКТ. Многа дапамагаюць гмінныя працаўнікі, дырэктар мясцовай школы, падтрымку аказвае мясцовае насельніцтва. Беларускі фэст для нас важны, бо замацоўвае беларускую мову, беларускую культуру і беларускасць на нашай тэрыторыі. Мы рады, што ў нашай гміне, у Махнатым, паўстаў і дзейнічае беларускі калектыў, (...) |