Ніва № 32 (2934), 5 жніўня 2012 г.
Кірмаш зубра ў ГайнаўцыАляксей МАРОЗСёлетні VІ Кірмаш зубра, наладажаны 15 ліпеня ў Гайнаўцы, быў вельмі багатым як па колькасці прэзентаванага мастацтва і рукадзелля, так і па разнароднасці музычных прапаноў на сцэне гарадскога амфітэатра і ў гарадскім парку, дзе свае вырабы прэзентавалі і прадавалі больш за 70 творцаў. Прыехалі яны перш за ўсё з Гайнаўшчыны, але таксама і з іншых рэгіёнаў Падляшша і з па за нашага рэгіёна. Былі таксама госці з Рэспублікі Беларусь — з Пружанскага і Свіслацкага раёнаў ды Брэста, а трох выканаўцаў прыехала з Украіны. Творцы не разлічвалі на вялікую продаж сваіх вырабаў, але на прэзентацыю свайго рукадзелля, якая робіць іх больш вядомымі. — У гэтым годзе мы ладзім Кірмаш за свае сродкі. Народныя творцы месца для продажу сваіх вырабаў атрымаюць бясплатна, а для некаторых рамеснікаў нават заплацім за прэзентацыю іх даўніх рамёстваў, напрыклад, для кавалёў, якія не будуць прадаваць сваіх вырабаў. Толькі прадаўцы ласункаў і цацак плацяць невялікія грошы за магчымасць продажу сваіх вырабаў, — сказаў Расціслаў Кунцэвіч, дырэктар Гайнаўскага дома культуры, які разам з бурмістрам Гайнаўкі з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства. Паколькі зубры жывуць у Польшчы і Беларусі ў пушчы, Белавежскі нацыянальны парк і Гайнаўскае надлясніцтва наладзілі для дзетак і дарослых цікавыя конкурсы пра зуброў і іншыя гульні на сцэне амфітэатра і ў гарадскім парку. Мерапрыемства ўдастоілі самаўрадаўцы, між іншым, бурмістр Гайнаўкі (...) |