Ніва № 32 (2934), 5 жніўня 2012 г.
Скіслая палітыкаМіраслаў ГРЫКАА што ў Бабруйску? Тым пытаннем, прыгадаю, кончыў я папярэдні свой допіс, у якім успомніў аб страйку на тамашнім трактарным заводзе. Яго работнікі, раззлаваныя непрадказаным скарачэннем зарплаты, заявілі, што будуць пратэставаць аж да слушнай перамогі. Перамога значыла для іх вяртанне папярэдніх і да таго амаль галодных заробкаў, якія дырэкцыя завода, невядома з якой прычыны, скараціла ім на 50 працэнтаў. Інакш гаворачы, застрайкавалі таму, што не хацелі сыта наядацца праславутай паўбуханкай хлеба. І без акрасы. Толькі што тое, што праславутае для страўніка, зусім няўежнае. Ды і на гэта ёсць рада. Страўнікі можна скараціць напалову. Бяда ў тым, што гастрычны аддзел бабруйскай бальніцы не зафіксаваў скокавага росту ліку пацыентаў, паддаючыхся дабравольнай рэсекцыі часткі гэтага органа. Значыцца, у Бабруйску ўпёрліся: ці галадаць, ці страйкаваць? Як бы там не было, дырэкцыя трактарнай фабрыкі мае гэта ў носе. Сваё ўжо зрабіла. Ходзяць чуткі, што, паддалася яна ў той жа бальнціы калектыўнаму вылускванню мазгавых паўшар’яў. Або пачалі яны ёй падгніваць па прычыне знікнення працэсаў думання, або ў такім бардаку, які цяпер у Беларусі, не ўдасца спраўна кіраваць цэлай галавою. Невядома, ці страйк на бабруйскай фабрыцы вынікаў толькі з бяздумнага рашэння яе дырэкцыі. Гэтае пытанне ставяць заўзятары ўсялякіх змоў. Паводле іх, скарачэнне рабочых зарплат з’яўляецца самым жорсткім і заадно найпрасцейшым спосабам балансавання (...) |