Ніва № 32 (2934), 5 жніўня 2012 г.
Прапаганда ў дзеянніВіктар САЗОНАЎНядаўна прачытаў я на фэйсбуку паведамленне майго знаёмага. Ён напісаў, што стаў сведкам размовы японскіх журналістаў з нашымі бабулькамі на адным мінскім прыпынку. Размова адбылася на Плошчы Перамогі. — Скажыце, а што гэта за плошча, і што яна для вас значыць? — ветліва і са шчырай цікавасцю спыталіся японцы. — Гэта наша Плошча Перамогі, так названая ў гонар нашай перамогі над фашыстамі, — не без гонару ў словах праінфармавалі гасцей сталічныя жыхаркі. І дадалі: — Беларускі народ адзін перамог фашыстаў, і за гэта мае такі помнік. Мы самыя змагаліся з фашызмам, і нам ніхто не дапамагаў. І беларусы адны перамаглі ў гэтай вайне з нямецкімі захопнікамі. У японцаў вочы сталі як еўрапейскія, толькі яшчэ большыя і круглейшыя, але хіба з за ўласцівай для іх сціпласці яны нічога аспрэчваць не сталі. Затое бабкі ў сваю чаргу праявілі цікавасць да гасцей: — Скажыце, а вы скуль будзеце? — Мы з Японіі, — адказваюць тыя. — З Японіі, — спачувальна заківалі галовамі бабулькі. — Мы вельмі шкадуем японскі народ. Вы таксама вельмі пацярпелі падчас той вайны. На вашу маленькую краіну напалі Злучаныя Штаты Амерыкі і кінулі на Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Вы такія ж ахвяры агрэсіі, як і мы, беларусы. Вось так, не больш і не менш. Два эпізоды вайны з удзелам у ёй Беларусі, Японіі, Нямеччыны і ЗША. Вось так, ні кроплі не сумняваючыся ў сваёй праваце, ахарактарызавалі гэтыя (...) |