Ніва № 32 (2934), 5 жніўня 2012 г.
Актава ў пяты разМацей ХАЛАДОЎСКІСёлетняга пятага ўжо Міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору «Падляшская актава культур» выключна не завяршыў гала-канцэрт. Быў ён затое папярэджаны ў Беластоку мастацкімі акцыямі ў час двухдзённага здарэння «Folk on the street», у рамках якога між іншым маладыя беларусы і палякі выканалі працу на плоце гарадскога стадыёна. У час шасцідзённай «Актавы» выступілі два калектывы з Беларусі: «Баламуты» і «Шчадрыца». Сёлета не было аніводнага «тутэйшага» беларускага калектыву, а першы раз у Мастацкай радзе не засеў прадстаўнік беларускай меншасці, хаця былі ў ёй прадстаўнікі яўрэйскай, татарскай і ромскай меншасцей з Падляшша. Стрыт-артавай працай — шматкаляровым малюнкам з беларускімі народнымі матывамі, якая ўзнікла на рагу вуліц 11 Лістапада і Звежынецкай, можна захапляцца яшчэ да верасня (калі яе, вядома, ніхто не знішчыць). Пасля будзе яна перанесена ў іншае месца; невядома, пакуль, якое. Гжэгаж Яранеўскі, адзін з задумнікаў «Folk on the street» з Ваяводскага асяродка анімацыі культуры (ВААК з’яўляецца таксама галоўным арганізатарам «Актавы»), яшчэ ў час узнікання твора сказаў «Ніве»: — Задума на «Folk on the street» належыць нашай сяброўцы з ВААК, якая напісала магістарскую працу аб спалучэнні фальклору з мастацтвам вуліцы, аб тым, што з фолькам можна выйсці на вуліцу, можна ім інспіравацца, што ён нянудны і зачынены дзесьці ў скансэне. «Folk on the street» гэта не аднаразовая акцыя. У будучыні (...) |