Ніва № 31 (2933), 29 ліпеня 2012 г.
Усё пачалося ад зажынакАляксей МАРОЗVІІІ Падляшска-Палескія жніўныя сустрэчы «Олень по бору ходіт» першы раз у гісторыі гэтага мерапрыемства распачаліся ад зажынак, якія ў мінулым найчасцей адбываліся ў суботу або перад самым святкаваннем Пятра і Паўла, бо гэтыя дні лічыліся лёгкімі да працы. У суботу, 14 ліпеня, на полі вёскі Гарадзіска Нарваўскай гміны, распаложаным побач даязной дарогі ў сяло, сабраліся палешукі і падляшукі, адным словам беларусы, каб абрадам зажынак распачаць чарговае мерапрыемства, ладжанае Музеем малой айчыны ў Студзіводах у супрацоўніцтве з гміннымі самаўрадамі. Мела яно адбывацца на працягу звыш двух тыдняў на тэрыторыі некалькіх гмін. — Выступленні вакальных калектываў прасцей ладзіць у адным месцы, але мы хочам вяртацца да вытокаў нашых традыцый і даходзіць са сваімі мерапрыемствамі да найстарэйшых жыхароў, якія памятаюць песні і абрады з досведу. Часам адна бабулька, захопленая выступамі калектыву, дае нам больш задавальнення, чым магла б даць нам шматлюдная публіка, сабраная ў адным месцы. Калі мы з даўнімі песнямі ездзім па вёсках, спатыкаюць нас людзі, якія не дабраліся б на выступы ў Студзіводы. Зацікаўленне традыцыйным спевам у некаторых сёлах вельмі вялікае. Напрыклад, у Рэйпічах, дзе прыблізна дваццаць хат, сустракала нас пад дзвесце чалавек. Мясцовыя людзі, жыхары суседніх сёл і выхадцы спецыяльна прыехалі на радзіму, каб паслухаць палешукоў і нашых спевакоў, — яшчэ да пачатку мерапрыемства сказаў галоўны яго (...) |