Ніва № 31 (2933), 29 ліпеня 2012 г.
Пакудзелле па-сучаснамуІаанна ЧАБАНЕдучы напаўдзікай трасай Крынкі — канец свету, можна наткнуцца на нечаканую з’яву. На беразе Свіслачы, па-суседску з даўно вымерлай вёскай Ямашы красуецца вельмі арыгінальны і прасторны хутар. Ён нетыповы не толькі па прычыне яго густоўнай гліняна-саламянай забудовы з прыгожымі інтэр’ерамі, але і чалавека, які ў ім пасяліўся. — Я прыехала сюды з вялікага горада, каб пачаць жыццё нанава, — кажа гаспадыня хутара Ганна Сянкевіч. — У пошуках свайго месца на зямлі я пераехала ўсю Польшчу. Вырашыла запыніцца ў вялікіх, бязлюдных прасторах Крыншчыны. Дагэтуль я нават не ўсведамляла сабе, што тая прастора мне так патрэбная. Я захапілася таксама мясцовым насельніцтвам, якое вельмі адрозніваецца ад варшаўскага. Тут жывуць сапраўдныя людзі, ніхто не адыгрывае чужой ролі, а калі гэта робіць, кепска яму атрымліваецца. Спачатку я баялася, што захопіць мяне тут нуда і адзінота, але і з гэтым я справілася. Работы пры гаспадарстве хапае зранку да вечара. Увесь час штось дзеецца, завязваюцца новыя знаёмствы з мясцовымі людзьмі. Вядома, усё адбываецца без спешкі і гарадской мітусні, але для мяне дні мінаюць вельмі хутка. У першым этапе новага жыцця вельмі дапамагла мне леснічына Эва Грэсь, першая асоба, якая працягнула мне руку, прыняла ў сваю кампанію, пазнаёміла з людзьмі. Гэта чалавек з вялікім сэрцам і я ёй вельмі за ўсё ўдзячная. Спрыяльная часапрастора і магія гэтай зямлі напоўніла мяне новымі сіламі і ідэямі. Захацелася (...) |