Ніва № 31 (2933), 29 ліпеня 2012 г.

Беларусы вывучаюць польскую мову ў Седьцах

Адам БОБРЫК

На тры тыдні ў Седльцы прыехала 37 студэнтаў з Усходу, у тым ліку 15 з Беларусі. Яны займаюцца ў XV Летняй школе польскай мовы і культуры, якая дзейнічае ў Прыродазнаўча-гуманітарным універсітэце. Цікавым падаецца той факт, што сярод іх ёсць не толькі студэнты філалагічных факультэтаў, але і фізікі, праграмісты, юрысты і эканамісты. Як адзначыла загадчыца Летняй школы ў Седльцах доктар Беата Валенцюк-Дэйнека, чакаюць іх цікавыя экскурсіі, новыя веды пра Польшчу, але перш за ўсё шмат навукі польскай мове. Пасля заняткаў і кароткага адпачынку ў студэнцкім клубе адбываюцца сустрэчы студэнтаў, у час якіх знаёмяцца яны з польскай культурай праз песні, паэтычныя вечары і гульні.

„Я хачу працаваць у якасці праграміста, — сказаў „Ніве” Глеб Папшаў. — Сёння патрэбны спецыялісты з веданнем замежных моў. Для мяне замежнай з’яўляецца польская, якая асабліва папулярная ў прыгранічных гарадах. Я вывучаў гэтую мову спачатку адзін, потым пайшоў на курсы ў Брэсцкім універсітэце. Летняя школа гэта шанц для мяне, каб атрымаць шмат новых навыкаў, і, перш за ўсё, навучыцца правільнаму вымаўленню. Я ўпэўнены, што змагу выкарыстоўваць яе ў будучай прафесійнай дзейнасці”, — падкрэсліў Папшаў. У той час Ніка Неўдах прызналася, што яна набыла тут шмат новых ведаў — не толькі моўных, але і практычных. „Мы набылі шмат сяброў. Сюрпрызам для нас стала тое, што Седльцы трымаюць партнёрскія сувязі з Ваўкавыскам у Беларусі, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF