Ніва № 31 (2933), 29 ліпеня 2012 г.
З мазавецкай перспектывыІаанна ЧАБАНЗ 2 па 4 ліпеня 2012 года ў Крынках праходзіла невялікая, але з многіх пунктаў гледжання важная, міжрэгіянальная сустрэча прадстаўнікоў дзвюх няўрадавых арганізацый. Ініцыятарам і гаспадаром сустрэчы было мясцовае Аб’яднанне ў карысць інвалідаў і сацыяльна выключаных „Драбіна”, якое ўпершыню прымала прадстаўнікоў блізнячай па характары дзейнасці арганізацыі пад назвай Аб’яднанне „ЭМКА Моладзь для развіцця” з падваршаўскага Легіянова. Трохдзённае спатканне няўрадаўцаў мела інтэграцыйны і пазнавальны характар. Гасцям была падрыхтавана цікавая і багатая праграма, у якую ўвайшла, між іншым, сустрэча з мясцовай краязнаўцай, а заадно працаўніцай крынскай „Драбіны” Цалінай Бах-Шчавінскай. Сваю прыватную калекцыю птушыных рэзьб паказаў ім крынскі мастак і назіральнік прыроды Ян Чабан. Завіталі яны таксама да крушынянскіх татараў, дзе, між іншым, пасмакавалі арыгінальных страў. Адным з пунктаў праграмы было наведанне цэркваў у Вершаліне і Востраве. Не забракла і турыстычных атракцыёнаў, прапанаваных крынскім надлясніцтвам. Вечары былі адведзены для цыркавых майстар-класаў і спартыўных спаборніцтваў, у якія была ўключана таксама мясцовая моладзь. Госці з Легіянова — у большасці прафесійныя педагогі — згадзіліся пазнаёміць чытачоў „Нівы” з гісторыяй і галоўнымі напрамкамі дзейнасці іх арганізацыі. Старшынёй і заснавальнікам аб’яднання „Эмка” з’яўляецца Ізабела Каўнацкая. Дзесяць гадоў таму яна пазнаёмілася са сваім (...) |