Ніва № 31 (2933), 29 ліпеня 2012 г.

Спазнаю неадкрытыя рэгіёны

Размова з Агнешкай Карыткоўскай-Мазур, новай дырэктаркай Беластоцкага драмтэатра імя Аляксандра Вянгеркі

Ніва”: — Пытанне знячэўку. Можаце пералічыць тры прозвішчы сучасных беларускіх драматургаў?

Агнешка Карыткоўская-Мазур: — Петрашкевіч, Пражко, Кавалёў, Арахоўскі, Сідарук, Халезін...

Дзякую, я прасіў толькі трох...

— Маім пастаўшчыком тэкстаў здаўна з’яўляецца Агнешка Любаміра Пятроўская (перакладчыца м.інш. „Трох сясцёр” расійскага класіка Антона Чэхава ці культавага „Пакалення джынс” Мікалая Халезіна, стваральніка незалежнага беларускага „Вольнага тэатра” — М. Х.), якая падмацуе ад гэтага сезона новую Мастацкую раду тэатра. Тэксты гэтых драматургаў будуць прэзентавацца ў рамках чытанняў сучасных тэатраў ужо ад лістапада. Планую сустрэчы трох рэжысёраў у рамках аднаго чытання, з якіх кожны з групай акцёраў, на працягу некалькіх дзён, будзе шукаць сцэнічнай мовы для дадзенай драмы. Гэтыя інтэрпрэтацыі будуць ацэньвацца знаўцамі і каменціравацца публікай. Калі гаворка пра беларускую літаратуру, захапіў мяне нядаўна Віктар Сазонаў са сваімі „Суседскімі былямі” і я ахвотна ўбачыла б іх у сцэнічнай адаптацыі. Доўгі час я захаплялася чэшскай літаратурай, на якой, парадаксальна, бо яе да сёння не ставіла, фармавалася мая сцэнічная мова. Тое, што ў ёй фантастычнае і што захапляе таксама і ў тэатры, гэта кантрапункт: забава формай, пераломванне сантыментальных гісторый (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF