Ніва № 31 (2933), 29 ліпеня 2012 г.
Мядзведзеў і мядзведзікіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНа мінулым тыдні ў сталіцу пакуль яшчэ суверэннай Беларусі „пожаловал барин” — прыехаў напышлівы прэм’ер матухны Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Напярэдадні візіту і ў яго дзень васалы з мясцовай адміністрацыі зноў правялі „хапун” сярод беларускіх моладзевых актывістаў і тых, хто выступае супраць пабудовы ў Беларусі расійскай атамнай станцыі. Зачасцілі крамлёўскія тандэмакраты ў нашу краіну апошнім часам. Зусім нядаўна прыязджаў новы-стары прэзідэнт Пуцін, цяпер вось яго намеснік. Беларусь для Крамля — тэрыторыя палітычнага рэваншу, асноўная надзея адраджэння новай імперыі. У выніку сваёй агрэсіўнай, але прымітыўнай і недальнабачнай палітыкі ў дачыненні да іншых дзяржаў, Масква церпіць паразу за паразай. Пачалося гэта яшчэ з Афганістана, вайна з якім прынесла ганьбу і паспрыяла развалу Савецкага Саюза. Прадоўжылася з Югаславіяй — каб Крэмль не абяцаў падтрымкі Мілошавічу, крыві і страт было б куды меней. Ну а ў зусім нядаўняй гісторыі саюзнікі Крамля — спрэс дыктатарскія рэжымы — пасыпаліся адзін за адным: Хусейн у Іраку, Кадафі ў Лівіі, цяпер вось настаў апошні час для Асада ў Сірыі. Усё тут з боку Расіі ішло і ідзе па адным упартым сцэнарыі — падтрымка тыранаў да агоніі, а потым іх кіданне і фатальны зыход. Масква толькі прайграе ў выніку сваёй знешняй палітыкі і адначасна павялічвае колькасць ахвяр у такіх краінах. Кепска скончацца і яе загульванні з іранскім шаленцам Ахмадзінежадам, прычым на гэты раз (...) |