Ніва № 31 (2933), 29 ліпеня 2012 г.

Хто не мадэрнізуецца — той ступае назад

З Аляксандрам БАНДАРУКОМ, дырэктарам керамічнай фабрыкі ў Ляўкове, гутарыць Ганна Кандрацюк.

Ганна Кандрацюк: — Ці хтосьці злічыў колькі дамоў за сорак гадоў існавання фабрыкі пабудаваных з Вашай цэглы?

Аляксандр Бандарук: — Калі паставіць тыя ўсе дамы, а яны розных параметраў, то будзе горад на дзвесце тысяч людзей.

ГК: — Такі Беласток...

АБ: — Кожны дзень з фірмы выязджае 20-25 аўтафур з цэглай. Прадаем яе ў галоўным на Беласточчыне, у Мазавецкім, Мазурска-Вармінскім, Люблінскім ваяводствах. Сваіх пакупнікоў знаходзім у Гданьску, Катавіцах, Жэшаве...

У нашым выпадку не аплачваецца прадаваць, калі да кліента больш за 200 кіламетраў. Гэта дадатковыя кошты. Калісь пакупнік набываў цэглу, браў яе і сам развозіў, а сёння нам трэба давезці і разгрузіць...

ГК: — Вашае імя неразлучнае з ляўкоўскай цэглай. Скажыце як Ваш асабісты лёс і гісторыя фабрыкі спалучыліся ў адно?

АБ: — Маю бацькаўшчыну відаць з акна фабрыкі, тут на рагеві (спадар Бандарук паказвае мне праз акно месца дзе жылі яго бацькі). Я тут жыў і на маіх вачах будавалася фабрыка. Сам я даязджаў працаваць у другое месца. Я па прафесіі будаўнік, то падумаў, каб мець працу ў сваёй вёсцы. І калі будавалі другі аддзел фабрыкі, я ўладкаваўся на пасаду будаўнічага інспектара. Займаўся купляй вугалю, продажам цэглы. Тады не было праблем са збытам, усё ішло на пню. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF