Ніва № 30 (2932), 22 ліпеня 2012 г.

Шматгадовы спеў „ЧЫЖАВЯН”

Аляксей МАРОЗ

Калектыў „Чыжавяне” займае асаблівае месца сярод беларускіх калектываў Беласточчыны: прадстаўляў ён беларусаў Польшчы на прэзідэнцкіх дажынках і іншых агульнапольскіх мерапрыемствах, дабіваецца пераможных месц на фестывалі „Беларуская песня”, перамагаў на прэстыжных фальклорных мерапрыемствах і іншых песенных імпрэзах у Польшчы. Доказам гэтаму хай будзе першае месца, якое спевакі з Чыжоў 10 чэрвеня занялі на ІХ Прэзентацыях народнай традыцыі Падляшскага ваяводства „У пошуках і пераказванні фальклору” (Нараўка-Семяноўка). У гэтым годзе ў час цэнтральных элімінацый фестывалю „Беларуская песня” жаночая група „Чыжавян” заняла першае месца, а мужчынская група і цэлы калектыў занялі другое месца. У мінулым у час гэтага мерапрыемства ўвесь гурт часта займаў прызавыя месцы. Не толькі мясцовым людзям падабаецца беларускі рэпертуар калектыву, у якім побач шматлікіх апрацаваных народных песень апошнім часам пачаў паяўляцца неапрацаваны фальклор.

У выпадку чыжоўскага калектыву вельмі важным было, што да яго сталі гарнуцца асобы малодшага ўзросту, якія давалі падмену найстарэйшым спевакам і амалоджвалі састаў. Было гэта відаць у час юбілейнага мерапрыемства, прымеркаванага да 25-годдзя дзейнасці „Чыжавян”, якое 8 ліпеня адбылося на вялікай пляцоўцы, непадалёк ад гміннай установы ў Чыжах. Удастоілі яго віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Валянцін Карыцкі, ваяводскія радныя Мікола Яноўскі і Ян Сычэўскі (ён і старшыня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF