Ніва № 30 (2932), 22 ліпеня 2012 г.
Беларусы Вільні ў СопацеМіхась КУПТЭЛУ апошнюю суботу чэрвеня г.г. Беларускае культурнае таварыства «Хатка» гасціла групу літоўскіх беларусаў з Вільні са старшынёй Хведарам Нюнькам. Віленчукі як штогод — так як мы тут на Прымор’і ў каталіцкае свята Божага Цела вандруем па розных мясцінах Кашубшчыны — наведваюць розныя куткі Еўропы, дзе жывуць беларусы. Сёлета трапілі яны ў Трыгарад, каб супольна з тутэйшымі беларусамі адсвяткаваць 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы. Пры нагодзе наведалі яны помнік пісьменніку па вуліцы Янкі Купалы ў квартале Аліва ў Гданьску, і яшчэ адно месца — вуліцу Янкі Брыля ў Гдыні, дзе пэўна некалі таксама стане памятны камень з інфармацыйнай табліцай кім быў беларус, які заслужыўся гораду, каб ушанаваць яго назвай вуліцы. Сустрэча пры багатым застоллі адбылася ў памяшканні «Хаткі» ў Сопаце па вуліцы 3 Мая. Спадарожнічаў ёй спектакль паэзіі Янкі Купалы ў рэжысуры старшыні «Хаткі» Лены Глагоўскай. Удзельнікам сустрэчы Лена раздала паштоўкі «Чытаем Янку Купалу разам», аформленыя Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы ў Вязынцы. І кожны субяседнік прачытаў верш з паштоўкі, прыхіляючыся да лозунга, што вершы чытаем разам. Момант быў не толькі ўзнёслы, але і хвалюючы, прынамсі для мяне, калі чытаў я верш «Над калыскай», актуальны, хоць калыхаю не сына і не ўнука, але ўнучку. Хведар Нюнька распавёў пра становішча беларускай меншасці ў Літве, якое не вельмі цікавае, і то не толькі па прычыне сусветнага (...) |