Ніва № 30 (2932), 22 ліпеня 2012 г.

Асавецкая крэпасць

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобус, што з Беластока мае завезці мяне ў Асавец, у Моньках кіруецца ў Ганёндз, а з Ганёндза зараз пераязджае Бобру і па яе правабярэжжы заязджае там жа ў вёску Асавец. Монькаўскі гісторык Аркадыюш Студнярэк піша пра Асавец так: „Nazwa Osowiec pochodzi od uroczyska puszczańskiego porośniętego osiną. Wieś powstała przed 1548 r. na terenie Puszczy Dybła, przy trakcie prowadzącym z Litwy na Mazowsze. W 1775 r. Osowiec otrzymał prawa miejskie”. Паколькі колішняя пушча Дыбла супадала прыблізна з сённяшнім Граеўскім паветам, дык трэба меркаваць, што згаданы горад Асавец быў недзе там, дзе зараз аднайменная вёска. Толькі вось клопат, што пра той горад звестак мала ды і тыя надта энігматычныя. Кніга Яраслава Клёзы і Юзафа Марошка п.з. „Dzieje Goniądza” падае: „Jeszcze w 1743 r. wzmiankowany był Osowiec jako miasteczko pod nazwą Marcinopol”. Зыгмунт Глогер у 1874 годзе пісаў: „W pośrodku Osowca i szerokiej ulicy wiejskiej, jak ratusz na rynku małego miasteczka, stała poważnie obszerna, staroświecka, z podsieniami gospoda. W kilka lat później, w miejscu wsi Osówca i gospody, powyższej wzniesioną została forteca „Osowiecka””. „Dzieje Goniądza”: „W 1882 r. karczmę rozebrano, a wieś Osowiec w związku z nowo budującą się twierdzą przeniesiono na inne miejsce, z dala od Biebrzy”. І невядома нават, калі мясцовасць той гарадскі ранг страціла. Дарэчы, нават парафія, як падае афіцыйны партал Ломжынскай дыяцэзіі, узнікла там толькі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF