Ніва № 30 (2932), 22 ліпеня 2012 г.
У вянок Лукашу Дзекуць-МалеюСяргей ЧЫГРЫНБыў у Мінску. У адной з кнігарняў набыў выдатную кнігу „Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі” (Брэст 2011). Абмінуць яе я проста не мог. Па-першае, Дзекуць-Малей — мой зямляк, родам са Слонімшчыны. Па-другое, ён — беларускі святар, патрыёт, перакладчык. Па-трэцяе, гэта першае сур’ёзнае даследаванне жыцця, дзейнасці і творчасці Лукаша Дзекуць-Малея. Гэта ён у пісьме ад 22 кастрычніка 1928 года пісаў Антону Луцкевічу: „Дай Бог, каб мы маглі дачакацца не толькі выхаду ў свет поўнага Евангелля з Псалтырам, але, каб маглі ўбачыць поўную Біблію на нашай роднай мове беларускай”. Зборнік матэрыялаў, артыкулаў і дакументаў не мог не быць цікавым, змястоўным, сур’ёзным выданнем. Над ім працавалі вядомыя даследчыкі духоўнай гісторыі нашай Бацькаўшчыны — Лена Глагоўская, Андрусь Унучак, Сцяпан Пекун, Уладзімір Ляхоўскі, Андрэй Чарнякевіч, Аляксандр Ільін, Захар Шыбека, Юрась Бачышча. Разам яны зрабілі добрую справу — гэтым выданнем ушанавалі памяць беларускага пастара, якога смела можна паставіць у адзін шэраг з самымі выдатнымі беларусамі ХХ стагоддзя. Аўтары зборніка грунтоўна прааналізавалі гарадзенскі „эпізод” жыцця пастара Лукаша Дзекуць-Малея, яго дзейнасць у дакументах Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, на аснове новых крыніц распавялі пра беларускі пераклад „Новага Запавету і Псалмоў” (1931), пра ўзаемаадносіны Дзекуць-Малея з Антонам Луцкевічам, Янам Пятроўскім, дзейнасць пастара на (...) |